Убачыць мясцовасць такой, якой яна была пры Рагнедзе і Ізяславе, можно на віртуальнай экскурсіі "Старадаўняе Заслаўе"

23 мая 2024

Музей-запаведнік  у Заслаўі прапануе акунуцца ў свет даўніны і ўбачыць мясцовасць такой, якой яна была пры Рагнедзе і Ізяславе. Распрацаваны віртуальны праект - рэканструкцыя  паселішча часоў ранняга Сярэдневякоўя. Апынуцца ў старажытнасці і ўбачыць жыццё нашых продкаў можна пры дапамозе VR- акуляраў.

Удзельнікам віртуальнай экскурсіі прапануюць некалькі сюжэтаў з розных эпох існавання заслаўскага гарадзішча.