Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на Australian Open

16 января 2018

Навіна апошняй гадзіны. Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на першым у сезоне турніры серыі Вялікага шлема Australian Open. Беларуска, якая займае 56-е месца ў сусветным рэйтынгу, абгуляла 73-ю ракетку амерыканку Крысціну Макхейл 6:3, 6:2. У наступным раўндзе Сасновіч згуляе з пераможніцай пары Мір’яна Лучыч-Бароні - Шэлбі Роджэрс. 

Сёння мы хварэем і за нашу Арыну Сабаленку. Першы ў кар'еры матч на цэнтральным корце фіналістка Кубка Федэрацыі згуляе з 18-й ракеткай свету мясцовай тэнісісткай Эшлі Барці. Прыкладны пачатак матча ў 14:00 - адразу пасля сустрэчы з удзелам Роджэра Федэрэра.