Спаборніцтвы па аўтамадэльным спорце адбыліся у Мінску

3 ноября 2014

За пульт аўтамабіля. Напярэдадні ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі змагаліся за званне самага спрытнага і хуткага гоншчыка на радыёкіраваных аўтамадэлях. Чэмпіянат па тэхнічнаму відзе спорта сабраў больш за 20 вопытных і маладых спартсменаў. Узрост удзельнікаў складаў ад 10 да 18 гадоў. На спецыяльнай трасе кожны дэманстраваў магчымасці сканструяванай і зробленай сваімі рукамі мадэлі аўтамабіля.

Павел Галавач, адзін з арганізатараў адкрытага чэмпіяната і першынства Рэспублікі Беларусь 2014 года па аўтамадэльным спорце:

Гэта свайго роду хобі. Людзі павінны чымсьці займацца, рабіць сваімі рукамі нешта, ну і зноў жа, гэта рызыка і хуткасць. Умовы, нейкіх жорсткіх рамак няма. Збіраеш мадэль, трэніруешся і проста выступаеш. Складанасцяў ніякіх няма. Ва ўсіх па-рознаму атрымліваецца, але з часам, як і ва ўсім, патрэбныя трэніроўкі.

Дарэчы, спаборніцтвы па аўтамадэльным спорце праводзяцца ў нашай краіне штогод.