Маленькі лемур папоўніў вялікую сям'ю Мінскага заапарка

6 июня 2023

У сям'і лемураў з Мінскага заапарка радасная падзея! У дарослай пары каціных Юніёра і Марты ў красавіку з'явіўся на свет мілы жаўтавокі пушысцік. Малы гарэза расце жвавым лемурам. Сілкуецца ўжо дарослай ежай - з апетытам ласуецца агароднінай і садавіной. Праўда, разгледзець нованароджанага практычна немагчыма. Увесь час даўгахвосты праводзіць у зімовых апартаментах за шклом. На летняй тэрасе яго пакуль не назіралі. Што не скажаш аб шчаслівых бацьках. Ураджэнцам Мадагаскара даспадобы беларускае сонца.

Пол маленькага лемура будзе вядомы крыху пазней. Як і мянушка. Дарэчы, з яго нараджэннем Юніёр і Марта сталі шматдзетнымі бацькамі. Даўгахвостыя ўжо выхоўваюць Аўгуста і Аўгусціну.