Сонечная Элада ў цэнтры Мінска

23 сентября 2017

Жыхары і госці сталіцы сёння знаёміліся з грэчаскай культурай. На галоўнай канцэртнай пляцоўцы Верхняга горада гучалі песні Міжземнамор'я. Сваю праграму паказалі танцавальныя калектывы. На некалькіх пляцоўках праводзіліся віктарыны і майстар-класы па грэчаскай мове і кухні. Ля сцен ратушы можна было сфатаграфавацца з героямі міфаў і легенд Старажытнай Элады. Тут жа можна было і пакаштаваць Грэцыю на смак. Апошняя навінка ад брэнда "Савушкін прадукт" - натуральны грэчаскі ёгурт - для гасцей свята была прапанаваная ва ўсіх смаках.

Заўтра ў гістарычным цэнтры горада сустракаюць фестываль кітайскай культуры. Завершыць канцэртны сезон у Верхнім горадзе свята Малдовы. Яно пройдзе ў наступныя выхадныя. Дарэчы, сёлета мінчане змаглі бліжэй пазнаёміцца з культурнымі традыцыямі 20 краін.