Мінск наведвае дэлегацыя японскага Сендая

1 августа 2016

40 гадоў дружбы і братэрскіх адносін. Мінск прымае гасцей з японскага горада-пабраціма Сендая. Дэлегацыю прадстаўляюць ў асноўным дзеці, якія адпачывалі ў лагеры «Зубраня». Сёння для школьнікаў з Японіі правялі экскурсію па музейных памяшканнях гарадской ратушы. І запрасілі ў залу для афіцыйных прыёмаў - абмяняцца сімвалічнымі прывітаннямі ад кіраўнікоў Мінска і Сендая. У рамках насычанай культурнай праграмы і экскурсія па Сендайскім скверы.

А заўтра гасцей з Сендая будуць прымаць у 19-й сталічнай гімназіі. Установа падпісала пагадненне са школай японскага горада-пабраціма ў сферы экалагічнага выхавання і кіраўніцкай дзейнасці.