Штармавое папярэджанне з-за навальніц і дажджоў

12 июля 2018

Зноў аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі перад выхаднымі. З-за навальніц і дажджоў на заўтра сіноптыкі перадаюць штармавое папярэджанне. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, магчымы град. Шквалістае ўзмацненне ветру да 20 метраў за секунду. Прычым, тэмпературны дыяпазон ад 13 да 28 цяпла.