Гандбольныя федэрацыі Беларусі і Польшчы дамовіліся

14 февраля 2017

Гандбольныя федэрацыі Беларусі і Польшчы дамовіліся пра час і месца правядзення адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы наступнага года. 4 мая каманды згуляюць у Мінскім палацы спорту "Уручча", а праз тры дні сустрэнуцца ўжо ў Плоцку на "Орлен-Арэне". Пасля двух матчаў беларусы ў групе на другім месцы, нашы сапернікі - аўтсайдары.