Шанц на лепшае жыццё

22 августа 2014

Гуманізм у рамках закону. Шанц на лепшае жыццё ёсць у кожнага, нават у таго, хто спатыкнуўся не аднойчы. Сёння роўна 94 гады, як з асуджанымі працуе Дэпартамент выканання пакарання МУС. І калі раней у яго абавязкі ўваходзіла толькі ізаляваць прыгавораных ад грамадства, то сёння яшчэ і рэабілітаваць. Уладзімір Каралёў пра тое, як людзі ў пагонах дапамагаюць адаптавацца да жыцця на волі.


94 гады гэта структура сочыць за тымі, хто пераступіў рысу закону. І калі раней у іх абавязкі ўваходзіла толькі ізаляваць асуджаных ад грамадства, то зараз яшчэ і рэабілітаваць, змякчаць пакаранні і датэрмінова вызваляць. Усё менш людзей запаўняюць сцены пенітэцыярных устаноў. Гэта карпатлівая і суладная праца многіх структур, сярод якой і дэпартамент выканання пакаранняў.


Тут, у Навасадах, у выпраўленчай калоніі №14, што пад Барысавам, адбываюць пакаранне каля 2 тысяч чалавек. Кантынгент тут асаблівы - рэцыдывісты. Гэта значыць тыя, хто па той бок кратаў не першы раз. Але нават сярод гэтых людзей ёсць тыя, хто гатовы стаць на сапраўдны шлях выпраўлення.


Перавыхаваць рэцыдывіста складана, але можна - упэўненыя ў гэтай калоніі. Дапамагае праца. Амаль кожны трактар і самазвал абсталяваны глушыцелем, які звараны менавіта тут, у Навасадах. Сярод гэтых людзей няма тых, хто б трапляў пад амністыю. Занадта крымінальнае мінулае, не дазваляе. Чалавек, які прабыў дзесяцігоддзі ў такіх месцах, павінен адаптавацца да грамадзянскага жыцця. Для іх ёсць калоніі пасялення.


Асуджаны выпраўленчай калоніі №14 (Станцыя Навасады): Складана адаптавацца. Насамрэч складана. Таму праз вольнае пасяленне паступова мы ўваходзім у соцыум. З надзеяй на тое, што можна адаптавацца і жыць нармальным жыццём.


Не ўсе, хто трапляе пад амністыю, сапраўды можа выйсці на волю. Тут занадта шмат нюансаў. Даць чалавеку шанс, і пры гэтым трэба быць упэўненым, што ён зноў не апынецца на ўслоне падсудных.


Уладзіслаў Мандрык, намеснік начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі: Амністыя - гэта гуманны акт з боку дзяржавы, каб падкрэсліць тым людзям, якія лічаць свае злачынствы памылкай. У іх ёсць шанц выправіцца і не трапляць у далейшым ва ўстановы выканання пакарання.


Тэатр у калоніі, свая тэлекампанія, творчасць, спорт, а яшчэ праца. Як ні банальна, але кожны знойдзе сабе занятак па душы. Даць шанц і паказаць, што жыццё можа быць і іншым. І такія простыя рэчы, аказваецца, дапамагаюць. І яркі прыклад таму, што колькасць выпраўленчых устаноў падае - зусім нядаўна зачынілі турму ў Магілёве і Наваполацку.