Прэм'ера на "Беларусь 1". Інтэлектуальная гульня "Я ведаю!"

7 октября 2017

Сёння ўпершыню на "Беларусь 1" гледачы ўбачаць інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!". Гэта новы сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі. Інтэлектуальная гульня для беларускіх школьнікаў з пятага па адзінаццаты класы - гэта шанц праявіць сваю эрудыцыю і творчы патэнцыял на ўсю краіну. У гульні чатыры туры, усе канкурсанты набіраюць балы за дакладныя адказы і спаборнічаюць за траплянне ў суперфінал, а таксама за тытул самага разумнага і каштоўныя прызы. Над стварэннем праекта працавала цэлая каманда тэлевізіёншчыкаў.

Шоу "Я ведаю!" - гэта цыкл з 33-х перадач. Такім чынам, глядзіце інтэлектуальную гульню "Я ведаю!" на першай кнопцы кожную суботу ў 14:05.