Сяргей Лаўроў назваў ліпай абвінавачанні НАТА ў адрас вучэнняў "Захад-2017"

20 ноября 2017

Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў назваў ліпай абвінавачанні НАТА ў адрас вучэнняў "Захад-2017". "Зараз яны размяшчаюць кантынгенты ва Усходняй Еўропе пад маркай расійскай пагрозы, прыдумалі, што расійска-беларускія вучэнні "Захад-2017" з'яўляюцца падрыхтоўкай агрэсіі супраць Прыбалтыкі", - адзначыў міністр. "Нічога з гэтага, натуральна, не рэалізавалася", - заявіў Лаўроў, выступаючы ў азербайджанскай Дыпакадэміі.

Ён падкрэсліў, што "ўсё аказалася проста ліпай, а вось натаўскія войскі з Прыбалтыкі ніхто выводзіць не збіраецца". Па словах Лаўрова, тыя кантынгенты НАТА, якія падцягнулі да расійскіх межаў для "нейтралізацыі пагрозы", і зараз застаюцца ва Усходняй Еўропе.