Домік Дзеда Мароза адчыніў свае дзверы для гасцей ў парку Горкага

26 декабря 2018

Разам з Дзедам Марозам жыхароў і гасцей сталіцы віншуе і яго ўнучка Снягурка. Сёлета арганізатары змянілі расклад працы чароўнага доміка. Расказаць верш і атрымаць падарунак дзеці могуць як у будныя дні, так і ў выхадныя. 

Яшчэ адзін казачны домік з'явіўся ў заапарку. Наведаць зімовых чараўнікоў і загадаць жаданне можна будзе да 7 студзеня.