Сёння Сусветны дзень барацьбы з пнеўманіяй

12 ноября 2018

Ён закліканы павысіць дасведчанасць людзей у дачыненні гэтага захворвання і рызык, звязаных з ім. Ва ўсім свеце запаленне лёгкіх з'яўляецца галоўнай прычынай дзіцячай смяротнасці. Часцей за ўсё ад яго пакутуюць у Афрыцы і Паўднёвай Азіі. Лечыцца хвароба антыбіётыкамі, а папярэдзіць яе можна з дапамогай імунізацыі і паўнавартаснага харчавання. Скончыцца пнеўманіяй можа і звычайны насмарк. У Беларусі на дадзены момант сітуацыя з рэспіраторнымі інфекцыямі спакойная. Узровень захворвання ВРІ нават на 16 % ніжэй за леташні, паведамляюць у Мінахове здароўя.