Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі стартуе другі этап праслухоўвання прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016"

1 декабря 2015

Сёння апоўдні - у студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі - стартуе другі этап праслухоўвання прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне-2016". Журы ацэніць тры дзясяткі прэтэндэнтаў. Праслухоўванне адбудзецца ў рэжыме жывога гуку і ў адкрытым фармаце. За тым, што адбываецца, можна сачыць анлайн. Афіцыйны сайт медыяхолдынга tvr.by будзе весці прамую трансляцыю. 

Па выніках двух дзён праслухоўвання журы аб'явіць не больш за 15 фіналістаў праекта. Яны будуць змагацца за пуцёўку на конкурс у Швецыю ўжо ў рэжыме тэлевізійнага канцэрта. Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні" вызначаць гледачы пасродкам тэлефоннага і смс-галасавання падчас трансляцыі фіналу шоу.