Свята ўраджаю арганізавалі студэнты і выкладчыкі БДПУ

30 сентября 2019

Гарбузовы фэст арганізавалі студэнты і выкладчыкі Беларускага педагагічнага ўніверсітэта. Для стварэння антуражу каларытнага восеньскага свята на аграбіястанцыю "Зялёнае" прывезлі сотні гарбузоў. 

Выкладчыкі і студэнты - а гэта адзінаццаць каманд - на працягу дня дэманстравалі сваё кулінарнае майстэрства. На суд журы выставілі гарбузовыя аладкі, супы, цукаты і кашы.

Акрамя лепшых страў, на фестывалі таксама выбралі самую прыгожую дзяўчыну сярод  першакурсніц, а на выставе вырабаў - самы арыгінальны плод.