У сталіцы праходзіць фінал спаборніцтва "100 ідэй для Беларусі"

29 апреля 2017

Экадом, робат-сапёр і 3D-прынтар са школьных парт. Гэта толькі частка праектаў моладзевага конкурсу "100 ідэй для Беларусі".

Сёння ў сталіцы праходзіць фінал спаборніцтва. Сімвалічна - у Год навукі галоўную экспазыцыю конкурсу інавацый прапанавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. За званне пераможца пазмагаюцца звыш 120 праектаў. На ўдзел у конкурсе свае заяўкі падалі звыш 2 тысяч маладых розумаў. Таксама адбыўся ўжо традыцыйны адкрыты дыялог. Тэмай абмеркавання стала "Навука будучыні - навука маладых". Дыскусія сабрала сотні ўдзельнікаў - гэта канкурсанты, навукоўцы і эксперты, прадстаўнікі ўлады і дыпламаты.

Пераможцамі спаборніцтва стануць адразу 10 канкурсантаў. Прыз - грант на распрацоўку бізнес-плана праекта. Таксама сярод фіналістаў разыгрываецца фінансавая ўзнагарода на рэалізацыю і развіццё задумкі.