Анатоль Хацько: Аграрыям прыходзіцца працаваць у складаных умовах надвор’я, што значна тармозіць працэс уборкі

13 Жніўня 2019

Мабілізаваць усе сілы на ўборку ўраджаю - такую задачу паставіў Кіраўнік дзяржавы ўчора падчас сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі. Анатоль Хацько адзначыў, што аграрыям прыходзіцца працаваць у складаных умовах надвор’я, што значна тармозіць працэс уборкі. Тым не менш на палях застаецца каля 20 % ураджаю, а намалочана ўжо больш за пяць з паловай мільёнаў тон збожжа.

Лідарамі ўборачнай па-ранейшаму застаюцца аграрыі Мінскай вобласці. У сталічным рэгіёне нарыхтавана амаль паўтара мільёна тон збожжа. Паўднёвыя раёны ўжо завяршаюць апрацоўку палёў. Напрыклад, з Салігорскага частку тэхнікі ўжо накіравалі на дапамогу калегам. Усяго ж тут намалацілі амаль 80 000 тон збожжа. За такім вынікам - праца захопленых каманд. У раёне працуюць пяць моладзевых экіпажаў і чатыры сямейныя. Так, Жанна Грыцэль, каб дапамагчы мужу, на час уборачнай нават змяніла пасаду дырэктара дома культуры на памочніка механізатара. Усяго ў Салігорскім раёне зараз працуюць звыш ста экіпажаў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя