Сёння ў сталіцы і абласцях з 9 раніцы да поўдня будуць працаваць прамыя тэлефонныя лініі

14 февраля 2015

Такі штотыднёвы праект арганізаваны ў Беларусі з мэтай павышэння эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян. Задаць свае пытанні можна кожную суботу. Тэлефоны, па якіх можна датэлефанавацца і звярнуцца да намеснікаў старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, - зараз на вашых экранах. Паралельна з кіраўніцтвам абласцей прамыя тэлефонныя лініі правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Прамыя тэлефонныя лініі будуць арганізаваныя сёння і ў шэрагу міністэрстваў і ведамстваў.