Без снежнай зімы - якім будзе надвор'е ў пераднавагодні тыдзень

26 декабря 2023

У Беларусі на кароткім пераднавагоднім рабочым тыдні будзе без істотных тэмпературных змен. Хмурна, з парывістым ветрам, марской вільготнасцю, але без снежнай зімы! Характар надвор'я на перадсвяточны перыяд прагназуюць у плюсавай танальнасці. 27 снежня днём будзе да пяці градусаў цяпла. Уначы пры распагоджаннях - да мінус 6. 29 снежня днём стане яшчэ цяплей. На дарогах варта быць асцярожнымі - у асобных рэгіёнах краіны магчымы галалёд і туман.

Завяршэнне адыходзячага года будзе без снежнага антуражу. Месцамі пройдзе дождж і мокры снег. Тэмпературны фон застанецца ранейшым:  надвор'е з плюсам і вышэй за кліматычную норму.