Сёння апошні дзень перапісу насельніцтва

30 октября 2019

Перапіс насельніцтва ў Беларусі выйшаў на фінішную прамую. Сёння апошні дзень, каб адказаць на пытанні. Пункты перапісу будуць працаваць да 8 вечара. Апошні дзень адчынены і стацыянарныя аддзяленні ў кожным райцэнтры вобласці. Дадаткова да 5 лістапада будзе праведзены кантрольны абход. Ён ахопіць 10 % адрасоў. Паўторныя візіты неабходныя для праверкі якасці праведзенага перапісу. Зноў трэба будзе адказаць на скарочаны пералік пытанняў.