Сёння грамадскае аб'яднанне Белая Русь падвяло вынікі працы Лунінецкай арганізацыі

23 августа 2014
Ад падрыхтоўкі дзяцей да 1 верасня да ўшаноўвання лепшых камбайнераў. Сёння грамадскае аб'яднанне Белая Русь падвяло вынікі працы Лунінецкай арганізацыі. Гэта адно з самых маладых аддзяленняў. З больш чым паўтары тысяч чалавек трэць - людзі ва ўзросце да 35 гадоў. Нягледзячы на тое, што арганізацыя палітычная, адна з асноўных яе задач - сацыяльная падтрымка. Удзельнікі арганізацыі дапамагаюць дзецям з малазабяспечаных сямей, ветэранам Вялікай Айчыннай, ваярам-інтэрнацыяналістам. Таксама падтрымліваюць таленавітую моладзь і дапамагаюць захаваць прыроду Прыпяцкага Палесся.

Грамадскае аб'яднанне Белая Русь створана 7 гадоў назад. І сёння налічвае парадку 140 тысяч чалавек. Падчас выбараў у мясцовыя Рады дэпутатаў гэтага года, больш за ўсё галасоў атрымалі менавіта ўдзельнікі арганізацыі Белая Русь.