5 вопытных сёрфінгістаў патанулі ля ўзбярэжжа Гаагі

13 мая 2020
Трагедыя ў Нідэрландах. Прынамсі 5 вопытных серфінгістаў патанулі пасля выхаду ў штармавое надвор'е ля ўзбярэжжа Гаагі. Двое змаглі даплыць да берага. Ім аказвалі дапамогу ўрачы, але выратаваць спартсменаў медыкі ў выніку так і не змаглі. Мяркуючы па ўсім, у групу сёрфінгістаў уваходзілі 10 чалавек. Іх спартыўны інвентар знайшла берагавая ахова. Пошук людзей у моры працягваецца.