Сёння назвалі імёны пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі"

27 февраля 2019

Сёння ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій назвалі імёны пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". 2 тысячы заявак на ўдзел атрымалі арганізатары - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі - і толькі 107 навукаёмістых вынаходак змагаліся за лідарства. Сферы распрацовак самыя розныя - медыцына, авіякасмічныя тэхналогіі, нават бія- і нанаіндустрыі. Дваццатку пераможцаў вызначылі ў 10 намінацыях, а самыя геніяльныя ідэі ўдастоены спецыяльнага гранта на рэалізацыю бізнес-плана.

Святлана Чарнова ўбачыла самыя яркія праекты маладых геніяў.

Гэтага робата-земляроба вучань 9 класа Улад Бука самастойна сабраў усяго за месяц. На пытанне, што натхніла даць жыццё такому карыснаму вынаходству? Шчыры адказ - дапамога аграрыям Беларусі. У парку сельскагаспадарчай тэхнікі юнага навукоўца ёсць і машына, якая дапамагае змагацца са шкоднікамі раслін. Што такое ГЛОНАСС - навігацыйная спадарожнікавая сістэма - у асяроддзі гэтых рабят тлумачыць не трэба. Сёння ў Парку высокіх тэхналогій свае інавацыйныя праекты абаранялі фіналісты рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". 2000 заявак на ўдзел, але толькі сотня самых адораных вынаходнікаў з усіх рэгіёнаў паказалі экспертам свае стартапы: ад медыцыны да авіякасмічных тэхналогій.

Вось гэтая камізэлька - знаходка для ўсіх веласіпедыстаў. Гэта электронны флікер, які абсталяваны паказальнікамі павароту і стоп-сігналам. Кіраваць ім даволі проста: дыстанцыйны пульт лёгка мацуецца на руль веласіпеда і пры націску на тормаз або пры выкарыстанні паваротнікаў папярэджвае аб намеры манеўрыраваць.

Навізна, практычная значнасць і рэальнасць увасаблення - крытэрыі, паводле якіх экспертны савет выбірае фаварытаў. А яшчэ - лаканічнасць прэзентацыі. Кожнаму ўдзельніку - 120 секунд на тое, каб зрабіць уражанне. І літаральна хвілінамі пазней аб'яўляюць імёны "залатой дваццаткі" - трыумфатараў конкурсу ў 10-ці намінацыях. І дзясятку лепшых ідэй. Савет конкурсу ўдастоіў іх грантаў для далейшай распрацоўкі сваіх бізнес-планаў. Забяспечаць арганізатары і падтрымку пры рэалізацыі.

Для гэтых рабят, як для ўдзельнікаў восьмага сезона прэстыжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", гэтая падзея - фінал, але як для будучых вынаходнікаў і прадпрымальнікаў - яркі старт і магчымасць мець дачыненне да навуковага прагрэсу сваёй краіны ў цалкам розных сферах.