А вы даўно правяралі тэрмін дзеяння свайго вадзіцельскага пасведчання? Пратэрмінаваныя правы могуць "каштаваць" да 640 рублёў

11 августа 2022
Праверыць тэрмін дзеяння вадзіцельскіх правоў рэкамендуе ДАІ. Летась з-за кавідных мер былі падоўжаны тэрміны дзеяння некаторых даведак і дакументаў, сярод іх і вадзіцельскае пасведчанне. Калі ўказ страціў сілу, не ўсе вадзіцелі абнавілі правы. Гэта адзначылі і інспектары, якія ўсё часцей штрафуюць аўтамабілістаў.

За пратэрмінаванае вадзіцельскае пасведчанне ўпершыню  прадугледжаны штраф да 640 рублёў. Паўторнае такое парушэнне на працягу года будзе каштаваць 1 600 рублёў або адміністрацыйны арышт. А за неаднаразовае кіраванне аўтамабілем, не маючы на тое дазволу, настае ўжо крымінальная адказнасць.