Узгадняючы прызначэнні на ключавыя пасады, Прэзідэнт назваў задачы для ўсёй вертыкалі ўлады

4 апреля 2024

Кіраўнік дзяржавы сёння ўзгадніў прызначэнні на важныя пасады ў краіне. Новыя кіраўнікі зараз у канцэрне "Беллеспаперапрам" і ў Банка развіцця. Значны блок абноўлены і ў кіраўніцтве мясцовай вертыкалі - ад кіраўнікоў рай- і аблвыканкамаў да кіраўнікоў раённых адміністрацый у абласных цэнтрах. Тэзісы, на якіх зрабіў акцэнт кіраўнік дзяржавы, актуальныя для ўсёй краіны. Вялікая адказнасць ляжыць на кожным, каму аказаны давер. Час няпросты і як ніколі важны вынік, якую б пасаду ты ні займаў. І гэты вынік немагчымы без дысцыпліны, правільна арганізаванага працэсу і адказнасці за прынятыя рашэнні. Ілона Красуцкая працягне тэму (відэа).