Сёння свет адзначае Дзень абароны дзяцей

1 июня 2015

У першы дзень лета свет адзначае адно з найважнейшых міжнародных святаў - Дзень абароны дзяцей. Гэтай традыцыі ўжо больш за 60 гадоў. Зараз у Беларусі амаль 1 мільён 800 тысяч маленькіх грамадзян. У штогадовым рэйтынгу "Індэкс мацярынства" наша краіна займае 25-е месца і апярэджвае ЗША, Японію і краіны СНД. У Беларусі дзейнічаюць і меры па папулярызацыі ідэі вялікіх сем'яў. Гэта сістэма сацыяльных дапамог, гарантый і льгот. Акрамя гэтага, са студзеня ў краіне запрацаваў праект "Сямейны капітал". Сям'і пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей даецца 10 тысяч долараў.