Афіцыйная дэлегацыя адправілася ў Рым на запальванне агню II Еўрапейскіх гульняў

28 апреля 2019

На шляху ў Рым! Афіцыйная дэлегацыя Беларусі адправілася сёння ў сталіцу Італіі, каб 3 мая ўрачыста запаліць "Полымя міру" і распачаць эстафету агню мультыспартыўнага форуму. У складзе дэлегацыі члены фонду Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, прадстаўнікі Навагрудскага завода газавага абсталявання і каманда Агенцтва тэленавін. Агонь II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены ў музейным комплексе Рыма, дзе знаходзіцца "Арка міру" - помнік архітэктуры, узрост якога больш за дзве тысячы гадоў. Падчас урачыстага мерапрыемства прэзентуюць сімвал акцыі - аліўкавае дрэва. Таксама будзе запалены першы факел эстафеты.

Адразу пасля цырымоніі "Полымя міру" паднімуць на вышэйшы пункт Еўропы - гару Манблан, а пасля байкерскай калонай па тэрыторыі Еўропы агонь будзе дастаўлены ў Беларусь. Працягласць эстафеты роўна 50 дзён. Завершыцца яна ўрачыстым запальваннем чашы алімпійскага агню на цэнтральнай арэне II Еўрапейскіх гульняў - Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". За ходам эстафеты сачыце ў інфармацыйных выпусках нашага тэлеканала.