З заўтрашняга дня банкноты наміналам 50 рублёў перастануць прымаць ва ўсіх гандлёвых прадпрыемствах краіны

30 июня 2015

У тым ліку імі нельга будзе расплаціцца за праезд у грамадскім транспарце. Абмяняць пакуль яшчэ самую маленькую банкноту можна будзе ў любым банку, а з 1 студзеня - толькі ў Нацбанку. З ліпеня наступнага года 50-рублёўкі канчаткова знікнуць з абароту.