Будаўніцтва малочна-таварных комплексаў у Гомельскай вобласці: сучасная ферма за разумныя грошы, аснашчаная айчынным абсталяваннем

15 августа 2023

Аграпрамысловы комплекс Беларусі перажывае перазагрузку: мадэрнізацыя дзеючых малочна-таварных ферм, будаўніцтва новых комплексаў, укараненне сучасных сістэм кіравання статкам. Пры гэтым выдаткі на ўзвядзенне кожнага аб'екта пралічваюцца асабліва дбайна, каб у выніку атрымаць кампраміс цаны і якасці. Смак прадуктаў, зробленых у Беларусі, ведаюць спажыўцы як мінімум ста краін свету. Аб гэтым сведчыць геаграфія паставак. Сёння аграрная Беларусь - адзін з асноўных экспарцёраў харчавання ў свеце. І гэтыя пазіцыі трэба ўтрымаць.

На поўдні краіны, у Гомельскай вобласці, узводзіцца шэраг жывёлагадоўчых комплексаў. На чым удаецца сэканоміць і што на фінішы разлічваюць атрымаць - у рэпартажы Наталлі Ігнаценкі. Падрабязнасці ў відэа.