Пасяджэнне калегій МЗС Беларусі і Расіі прайшло ў духу саюзніцтва

19 января 2023

У Мінску прайшла штогадовая сумесная калегія знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў галіне знешняй палітыкі, абмеркавалі каардынацыю дзеянняў у дачыненні да Еўрасаюза, НАТА, Савета Еўропы і працы ў АБСЕ. Абодва бакі сышліся ў меркаванні, што ў зоне адказнасці АБСЕ вялікая колькасць канфліктаў, а сама арганізацыя знаходзіцца ў крызісе. 

С. Алейнік: Супраць нас развязана гібрыдная вайна, але мы выстаім

Кіраўнік МЗС адзначыў, што Захадам супраць Мінска і Масквы развязана гібрыдная вайна, каб выматаць і аслабіць суверэнітэт, але Беларусь і Расія падужэлі і выстаяць. Сяргей Лаўроў у сваю чаргу заявіў - Расія падзяляе спадзяванне Беларусі на тое, што краіны Захаду зразумеюць тупіковасць сваёй палітыкі на еўрапейскім кантыненце.

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі пастановы пасяджэння, план кансультацый на 2023 год і міжурадавы мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях гарантавання біялагічнай бяспекі. Перад мерапрыемствам міністры правялі двухбаковую сустрэчу.