На тэрыторыі Полацкага кадэцкага вучылішча адкрылі помнік Герою Беларусі Мікіту Куканенку

17 мая 2024

У Полацку адкрылі помнік Герою Беларусі Мікіту Куканенку. Ён сімвалізуе мужнасць і найвысокі ўзровень майстэрства, якія ў раёне Баранавіч праявілі лётчыкі Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка, якія накіравалі самалёт далей ад жылых пабудоў і пазбеглі гібелі людзей.

Палёт 19 мая 2021 года стаў для іх апошнім. Мікіта Куканенка - выпускнік Полацкага кадэцкага вучылішча, менавіта таму было прынята рашэнне ўсталяваць помнік побач з кадэцкім корпусам. У вучылішчы створана экспазіцыя, якая таксама захоўвае памяць аб Героі Беларусі.

"Я рада, што горад памятае яго. Ён заўсёды ўсміхаўся, раіўся. Пытаўся: матуля, што зрабіць? Самае лепшае дзіця на свеце", - падзялілася ўспамінамі мама Героя Беларусі Мікіты Куканенкі Наталля Сівухіна.

Станіслаў Красоўскі, дырэктар Полацкага кадэцкага вучылішча:

Усталяваны гэты памятны знак, каб мы маглі яму пакланіцца, прачытаць на зваротным боку гісторыю подзвігу. Гэта з'яўляецца сімвалам патрыятызму, сімвалам гераічнасці. Ён, несумненна, будзе служыць для нашых хлопцаў і дзяўчат крыніцай адвагі і мужнасці.

"Гэта даніна павагі чалавеку-патрыёту, Герою Беларусі, які цаной уласнага жыцця адвёў бяду. Я думаю, што гэты помнік арганічна ўпішацца ў тое гісторыка-культурнае асяроддзе, каб выхоўваць сапраўдных патрыётаў Беларусі", - сказаў старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка.

19 мая, у гадавіну трагедыі, у Полацку адкрыюць мемарыяльную дошку ў гонар легендарнага земляка.