З 1 лютага вырастуць працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і даплаты

30 января 2015

З 1 лютага на 2 і 3 % вырастуць працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і даплаты да іх. Для кожнага гэтая лічба будзе індывідуальнай - памер выплат залежыць ад стажу і зарплаты. Напрыклад, мінімальная працоўная пенсія па ўзросце пры стажы 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын у лютым складзе каля паўтара мільёна рублёў.