У Еўропу на змену спякоце прыйшлі дажджы

29 июля 2019

На поўначы і ў цэнтры Італіі ліўні, град, тарнада і паводкі. Загінулі тры чалавекі. Вуліцы іспанскай Барселоны таксама ператварыліся ў бурныя рэкі. У сталіцы Каталоніі за 30 хвілін выпала 42 міліметры ападкаў. На адной з галоўных вуліц вады было па калена. У міжнародным аэрапорце праз шторм адмянілі дзясяткі рэйсаў. 

Буры і штормы прайшлі таксама ў Польшчы і Аўстрыі. У зямлі Штырыя выпаў град памерам з тэнісны мяч. Сельгасвытворцы нясуць вялізныя страты. Толькі паводле папярэдніх падлікаў, іх шкода склала тры мільёны еўра.