Кіруючаму складу Мінабароны прадставілі новага кіраўніка ведамства

28 ноября 2014
Сёння ў Мінску кіруючаму складу Мінабароны і Генштаба Узброеных Сіл Беларусі прадставілі новага кіраўніка ваеннага ведамства. Нагадаем, учора Міністрам абароны прызначаны генерал Андрэй Раўкоў. Прэзідэнт адзначыў, што пры выбары кандыдатуры на гэтую пасаду кіраваўся прынцыпам амаладжэння кадраў.


Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы цырымонію правёў Дзяржсакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Мяжуеў. Ён таксама падкрэсліў, што перад беларускім ваенным ведамствам зараз стаіць шмат задач, і ёсць вялікая колькасць планаў, якія трэба рэалізаваць.


Генерал-маёр Андрэй Раўкоў нарадзіўся 25 чэрвеня 1967 года ў Віцебскай вобласці. Мае некалькі вышэйшых адукацый. Прайшоў шлях ад камандзіра ўзвода да камандуючага войскамі Паўночна-Заходняй акругі. У красавіку ўзнагароджаны ордэнам За службу Радзіме III ступені.