Кіраўнікі масмедыя азнаёміліся з IT-распрацоўкамі

12 марта 2020
Перайсці на самыя запатрабаваныя сеткавыя платформы, мадэрнізаваць сайты і быць у бесперапынным інтэрактыве з аўдыторыяй - такія задачы ставяць перад сабою рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі сумесна з вядучымі IT-кампаніямі Беларусі. Кіраўнікі масмедыя з усёй краіны напярэдадні наведалі Парк высокіх тэхналогій, дзе азнаёміліся з наватарскімі распрацоўкамі ў розных сферах жыцця. Каардынатар сустрэчы - Беларускі саюз журналістаў - такім чынам акумулюе перадавы вопыт у лічбавізацыі СМІ. 

Аб імкненні атрымліваць аператыўную інфармацыю, да прыкладу, ад рэгіянальных газет, гаворыць і такі факт. Калі папяровы тыраж адной раённай газеты - 4500 экзэмпляраў, то ахоп яе аўдыторыі анлайн у сацыяльных сетках можа дасягаць 18 000 падпісчыкаў.