Расоны адзначылі 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

26 сентября 2017

Гістарычнай рэканструкцыяй Расоны адзначылі 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Край партызанскай славы. З першых дзён Вялікай Айчыннай тут была разгорнута шырокая падпольная і народная барацьба. І менавіта дзякуючы партызанам ужо ў верасні 1942 года Расонскі раён быў вызвалены ад акупантаў.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны захоўвае экспазіцыя Музея баявой садружнасці. Асобная зала прысвечана Герою Савецкага Саюза Пятру Машэраву. У гонар савецкіх воінаў і партызан у райцэнтры ўзведзены мемарыяльны комплекс. У цэнтральным скверы ўсталяваны помнік спаленым вёскам.