Раман Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды працаўнікам МТЗ

27 мая 2021

МТЗ за 75 гадоў не страціў сваіх пазіцый на сусветным рынку трактарнай тэхнікі! Ён працягвае развівацца і выпускаць якасны тавар. Больш як 90 % прадукцыі ідзе на экспарт. Аб гэтым прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў напярэдадні на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод па даручэнні Прэзідэнта ў сувязі з юбілейнай датай прадпрыемства. Гэта знак  прызнання заслуг усяго калектыву, дзякуючы якому МТЗ з недабудаванага авіязавода стаў флагманам беларускай прамысловасці.

Сёння МТЗ - гэта амаль 2,5 % сусветнага рынку трактароў. На прадпрыемстве працуюць 16 тысяч чалавек. Іх штодзённая праца - у вялікай скарбонцы за 75-гадовую гісторыю. 

"МТЗ. 75 гадоў у руху" 

Аб сённяшнім дні і слаўнай гісторыі прадпрыемства. Аб тым, як ствараюцца сучасныя мадэлі. На колькі гадоў наперад думаюць канструктары. І як ацэньваюць тэхніку тыя, хто працуе ў полі. Аб гэтым відэафільм АТН  "МТЗ. 75 гадоў у руху" ў суботу ў 15:40 на "Беларусь 1".