Любчу і Сноў могуць далучыць да найбуйнейшых турыстычных цэнтраў краіны

24 июня 2020
Так, гісторыкі прапаноўваюць комплексу ў Міры стаць куратарам Любчанскага замка, а палацава-паркаваму ансамблю ў Снове развівацца пад патранажам Нясвіжскага палаца. Аб'екты падзяляе невялікі кіламетраж, а гэта патэнцыяльна новыя маршруты. Дадаткова сфарміруюцца і культурныя кластары - вопыт буйных музеяў згенеруе з'яўленне інфраструктуры ў рэгіёне, а таксама дапаможа хутчэй адрэстаўраваць невялікія архітэктурныя помнікі. Штогод комплексы ў Міры і Нясвіжы наведвае больш як 400 тысяч турыстаў.