Рэтраралі ў сталіцы сабрала 50 рэдкіх экіпажаў з усяго свету

12 июня 2017

Экскурсію па часе на колах можна было ажыццявіць у сталіцы падчас рэтраралі. Адметны парад сабраў 50 рэдкіх экіпажаў з усяго свету: ад савецкіх «Волг» і «масквічоў» да унікальных мадэляў Mercedes і Chevrolet усіх пакаленняў. Дарэчы, усе аўтамабілі ў спраўным тэхнічным стане. Не хуткасць, а элегантны рух яны дэманстравалі падчас традыцыйнага рэтрапарада.

Рэтракары збіраюцца ў цэнтры сталіцы ўжо дзясяты год запар. І з кожным годам межы аднаго з самых відовішчных аўтамарафонаў пашыраюцца. Сёлета да парада далучыліся калекцыянеры з Украіны, Літвы, Латвіі, Фінляндыі і Іспаніі.