Вырашыць розныя пытанні праз адзін званок

26 апреля 2016

Розныя пытанні можна вырашыць праз адзін званок падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах. У мэрыі на сувязь выйдзе старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі можна з 9 да 12 гадзін. У Мінскім абласным выканаўчым камітэце жыхароў вобласці выслухае старшыня Савета дэпутатаў Іван Ліпніцкі. Тэлефанаваць можна таксама да апоўдня. Большасць пытанняў вырашаюць адразу. Звяртацца да кіраўніцтва сталіцы і Мінскай вобласці па тэлефоне можна кожную суботу.