Рэканструкцыя аўтамагістраляў працягваецца ў Мінскай вобласці

27 мая 2020
Кожны дзень укладваюць да паўтара кіламетра бетонавага пакрыцця. Гэты матэрыял больш даўгавечны, чым звычайны асфальт. Палатно з асаблівым малюнкам не будзе слізкім. А сама траса будзе чатырохпалоснай -  па дзве ў кожным напрамку, што таксама будзе спрыяць бяспецы. Да канца восені тут будзе адрамантаваны восьмы кіламетр трасы. Гэта толькі адзін з этапаў маштабнай рэканструкцыі ажыўленай дарогі.

Магістраль Мінск - Барысаў пашыраць

Тым часам актыўныя работы зараз ідуць і на магістралі Р53, якая злучае сталіцу са Смалявічамі, Жодзіна і Барысавам. З-за высокага транспартнага патоку яе таксама пашыраць.