У фінале фэшн-конкурсу "Млын моды" - паказы лепшых дызайнераў Беларусі

17 мая 2017

Дэфіле фарбаў, фасонаў і сілуэтаў: сёння ў Палацы спорту ў фінале фэшн-конкурсу "Млын моды" - паказы лепшых дызайнераў Беларусі. Усяго - 100 калекцый. Журы, у складзе якога і міжнародныя эксперты ў галіне моды і дызайну з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны, увечары раскрыюць інтрыгу праекта і назавуць пераможцаў па 8 намінацыях. Лаўрэаты атрымаюць права прадставіць сваю калекцыю на подыумах Еўропы і прайсці навучальныя семінары ў лепшых замежных школах моды Мілана, Парыжа, у Польшчы.

Фэст-конкурс "Млын моды" праходзіць у Беларусі 26 раз. Этапы адбору, майстар-класы і семінары пачынаюцца ўвосень і доўжацца амаль год. Як вынік - дэфіле за права звацца адным з лепшых дызайнераў у беларускім свеце моды.