Беларусь будзе выстройваць удзел ва "Усходнім партнёрстве" на прагматычнай аснове

29 июня 2015

Такую заяву сёння зрабіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на нефармальнай сустрэчы краін-удзельніц гэтай еўрапейскай ініцыятывы. Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што дыферэнцыяцыя застаецца адным з прыярытэтаў. Ва "Усходнім партнёрстве" неабходна ўлічваць погляды ўсіх зацікаўленых бакоў, каб пазбегнуць магчымых канфліктаў у далейшым.

Пяты раўнд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін “Усходняга партнёрства” прайшоў у Мінску пад старшынствам Беларусі. У гэтую ініцыятыву Еўрасаюза ўваходзяць таксама Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова і Украіна. Галоўная мэта перамоў - адкрыты абмен меркаваннямі па пытаннях дзейнасці "Усходняга партнёрства".