Рэалізавана каля 60 тысяч білетаў на спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў

22 мая 2019

Усё менш білетаў на спаборніцтвы ІІ Еўрапейскіх гульняў застаецца ў продажы: на гэты момант рэалізавана каля 60 тысяч квіткоў. На мультыспартыўны  форум едуць госці  з Аўстраліі, ЗША, Тайланда, Кітая, Камбоджы, Лаоса.

Сярод лідараў у балельшчыкаў - лёгкая атлетыка, мастацкая і спартыўная гімнастыка і традыцыйна медальныя ў нашай краіне самба, барацьба, дзюдо і каратэ. Месцы на гульнявыя віды - баскетбол 3х3 і пляжны футбол - раскупляюцца так хутка, што арганізатары не паспяваюць выпускаць новую порцыю білетаў. У продаж зараз паступілі абсалютна ўсе квіткі, даступныя для гледачоў, пасля зняцця блакіровак і ўдакладнення размяшчэння тэлекамер, таму варта паспяшацца. На ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця ІІ  Еўрапейскіх гульняў выпушчаны ў продаж дадатковыя месцы, у тым ліку  і на цэнтральныя трыбуны: гэтыя шоу карыстаюцца найбольшай папулярнасцю.