Амаль 17% насельніцтва Еўрасаюза жыве за мяжой беднасці

24 октября 2013
Паводле звестак прэс-службы Еўракамісіі, гэта каля 84 мільёнаў чалавек. 26 мільёнаў з'яўляюцца беспрацоўнымі. Такім чынам, фінансавы і эканамічны крызіс у ЕС перарос у крызіс сацыяльны, эксперты гавораць пра крызіс даверу. Паводле статыстыкі, толькі 31% насельніцтва Еўрасаюза верыць у ідэі аб'яднання. Па назіраннях Еўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэта, у найболей пацярпелых ад крызісу краінах ідзе рост экстрэмізму, дэмагогіі і забабонаў.