Раздзел па сельскай гаспадарцы будзе ўпершыню ўключаны ў перапіс насельніцтва краіны

21 августа 2017

Як заявіла старшыня статкамітэта, пытанні максімальна простыя -плошча ўчастка, наяўнасць жывёлы, віды раслін. Іна Мядзведзева падкрэсліла, што звесткі будуць выкарыстоўвацца толькі для разліку статыстычных паказчыкаў. Інфармацыя не будзе перадавацца ў падатковую і на выплату зямельнага збору не паўплывае. Бланкі на гэты раз будуць на планшэтах. Перапіс насельніцтва ў 2019 годзе практычна поўнасцю пройдзе ў электронным выглядзе. Гэта дазволіць скараціць час апрацоўкі інфармацыі практычна ў два разы.

Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: "Мы сёння прапрацоўваем з Нацбанкам магчымасць працы праз АРІП. Гэта значыць кожны плацельшчык зможа ўвайсці, убачыць перапісны ліст і запоўніць яго самастойна. Ну і адпаведна мы атрымаем яго праз Інтэрнэт. Але сёння гэтая работа на стадыі поўнай прапрацоўкі".

Пробны перапіс пройдзе ўжо ў кастрычніку ў Маладзечанскім раёне. Яе задача - адкарэкціраваць спіс і змест апытальніка.