Сярэдзіна вясны з тэмпературамі позняй восені

15 апреля 2017

Надвор'е ў гэтыя святочныя дні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі! Па рэспубліцы прагназуецца снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. У сталіцы слупок тэрмометраў уначы не паднімецца вышэй за 3 градусы. Заўтра ў Мінску ўзмацненне ветру да 18 метраў за секунду. Паветра прагрэецца да 5 з плюсам. Прагназуецца дождж і мокры снег. Апранайцеся больш цёпла!