Рацыянальныя і эканамічна эфектыўныя бізнес-мадэлі ствараюць школьнікі Мінскай вобласці

18 февраля 2020
Мядовая аграсядзіба ці ўласны міні-гольф клуб. Рацыянальныя і эканамічна эфектыўныя бізнес-мадэлі ствараюць школьнікі Мінскай вобласці. Так, вучні 3-й Барысаўскай гімназіі адкрылі вытворчасць ільняных экасумак. А юныя бізнесмены з Верхменскай сярэдняй школы ствараюць беларускія настольныя гульні. 12 школьных бізнес-кампаній Цэнтральнага рэгіёна сёлета выйгралі грашовыя сертыфікаты на развіццё сваіх стартапаў. Укараніць інвестыцыі правільна школьнікам дапамогуць ментары - вопытныя бізнесмены. Акрамя гэтага, вучняў чакае і спецыяльнае навучанне на бізнес-курсах. 

Сёння ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці функцыянуюць больш як 110 школьных бізнес-кампаній, працуе там амаль тысяча школьнікаў. Прычым, за сваю працу дзеці атрымліваюць зарплату, а кампаніі прыносяць прыбытак.