Пагранічнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята

28 мая 2017

Вайскоўцы ў зялёных фуражках адзначаюць сваё прафесійнае свята. Дзень пагранічніка сустракаюць тыя, хто прайшоў службу на межах краіны. Гэта адно з самых масавых прафесійных святаў, якое па добрай традыцыі адзначаюць па ўсёй Беларусі.

Так у Мінску вайскоўцы, кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і ветэраны ведамства ўсклалі кветкі да манумента перамогі ў цэнтры сталіцы, пасля чаго ўрачыстае шэсце перамясцілася да Вострава слёзаў, каб ушанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Віншаванні камандаванню, асабістаму саставу, ветэранам органаў пагранічнай службы краіны накіраваў Прэзідэнт.

Сёння на варце граніц дзяржаўнай мяжы знаходзяцца тысячы салдат і афіцэраў ведамства. Пад іх кантролем каля дзвюх тысяч кіламетраў дзяржграніцы з краінамі СНД і Еўрасаюза. Дарэчы, у гэтым кірунку ўжо не першы год ідзе маштабная рэканструкцыя і пераўзбраенне.

Адна з самых сучасных застаў размясцілася на стратэгічна важным кірунку - у Астравецкім раёне, літаральна за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад галоўнай будоўлі краіны - атамнай электрастанцыі. Аб тым, як невялікі, але вельмі важны пагранічны комплекс нясе сваю вахту - у матэрыяле Аляксандра Камовіча.

У беларускім лесе ў Гродзенскай вобласці паміж ракой Вілія размясцілася застава "Маладзечанская". Служыць сюды ідуць з аднайменнага раёна. У ведзенні байцоў падраздзялення, а гэта парадку 50 салдат і афіцэраў, знаходзіцца 16 кіламетраў мяжы. Параўнальна невялікі ўчастак мае стратэгічнае значэнне - літаральна за 20 кіламетраў ад заставы знаходзіцца галоўная будоўля краіны.

Увялі пагранзаставу ў снежні мінулага года, і на сённяшні дзень яна адна з самых сучасных у краіне. Адметная асаблівасць комплексу ў яго аўтаматызаванай сістэме кантролю.

Пагранічная паласа - гэта апошняя мяжа паміж дзвюма дзяржавамі. Так, каб трапіць у Літву, патэнцыйнаму парушальніку прыйдзецца пераадолець вось такую 2-метровую агароджу. Але гэта не проста металічны плот, а цэлая аўтаматычная сістэма. Яна фіксуе любую вібрацыю - будзь то вецер, жывёліна або чалавек. І ў лічаныя хвіліны дзяжурны нарад выбывае на месца "спрацоўкі".

Пераехаць пагранічную паласу незаўважаным практычна немагчыма. Уся сістэма кантролю адточаная да аўтаматызму - парушэнне, каманда, выезд.

Паводле нарматыву, дзяжурны нарад павінен быць гатовы да выезду менш чым за 4 хвіліны. На мяжу варты межаў адпраўляюцца ў поўнай баявой амуніцыі. Літаральна праз 10 хвілін атрад ужо на месцы трывогі. Калі парушальніка не атрымалася злавіць па гарачых слядах, то за іх пошук бярэцца навучаны сабака.

Да галоўных памочнікаў у пагранічнікаў адмысловае стаўленне. У кожнага сабакі ёсць свой гаспадар, загады якога чацвераногі павінен выконваць, як сапраўдны салдат. На рахунку сабакі Рэма не адзін дзясятак затрыманняў. Справіцца з такім грозным гадаванцам яго цяперашняму напарніку Івану Шэлюку прыходзілася не адзін тыдзень. Кінолаг адзначае, каб сабака стаў тваімі другімі вачамі і вушамі, трэба не проста выдрэсіраваць сабаку, але і стаць яму сябрам.

Працуюць пагранічныя сабакі і ў патрулях на мяжы, і калі для сабакі пару дзясяткаў кіламетраў, што прагулка, то для салдата гэта сапраўднае выпрабаванне. У распараджэнні асабістага саставу "Маладзечанскай" ёсць і аўтапарк, і водны транспарт. Патрулі праходзяць каля 7 кіламетраў па рацэ Вілія. А каб дабрацца ў цяжкадаступныя ўчасткі праз лес і ветралом, у аўтапарку маюцца квадрацыклы.

За рулём чатырохколавага байка патруляваць выязджае і камандзір заставы - Арцём Хінец. Сваю службу старшы лейтэнант пачынаў гэтак жа, як і сённяшнія яго падпарадкаваныя. Праўда, тады, прызнаецца камандзір, працаваць на мяжы было больш цяжка.

Пагранічнікі адзначаюць, што з кожным годам парушальнікі становяцца ўсё больш вынаходлівымі, карыстаюцца і ўсімі сучаснымі гаджэтамі, каб абхітрыць вартавых мяжы. Некаторыя звяртаюцца і да старых выкрутаў. Апошні выпадак: адзін з кантрабандыстаў, каб замесці сляды, збудаваў падабенства капытоў, але не дапамагло. Мужчыну затрымалі.

Трапіць у прыгранічную зону магчыма толькі па спецыяльным дазволе. Некаторыя паслабленні існуюць для мясцовых жыхароў - уезд і выезд выключна па пашпарце. Галоўная ж задача падобных падраздзяленняў, гэта кантроль за міжнароднымі пунктамі, а таксама барацьба з парушальнікамі межаў. Так, толькі ў 2016 годзе праз пункты Смаргонскай пагранічнай групы прайшлі каля 3 мільёнаў чалавек. Акрамя таго, былі затрыманыя больш за 120 парушальнікаў.

Свой уклад у ахову межаў краіны ўжо паспела ўнесці і пагранзастава "Маладзечанская". Са снежня мінулага года затрыманыя 5 парушальнікаў. За добрымі вынікамі адразу некалькі фактараў - сучаснае абсталяванне, аўтаматычная сістэма, а таксама добрая падрыхтоўка асабістага саставу. Як гавораць пагнанічнікі, гэта ў грамадзянскім жыцці ёсць чорныя і белыя палосы, а на межах - дзяжурныя суткі, якія нязменна пачынаюцца ў 20:00. З гэтага моманту атрад жыве ўжо заўтрашнім днём, каб тыя, хто ідзе спаць сёння, ведалі: мяжа пад надзейнай абаронай.