Новы авіярэйс звяжа Швейцарыю і Германію

3 ноября 2016

Самы кароткі сярод міжнародных - новы авіярэйс звяжа Швейцарыю і Германію. Палёт будзе праходзіць над Бодэнскім возерам і прадоўжыцца ўсяго 8 хвілін. Яго працягласць - 20 кіламетраў. Ноу-хау належыць "Аўстрыйскім авіялініям": кампанія разлічвае на запатрабаванасць сярод пасажыраў, якія вандруюць з дзелавымі мэтамі. Штодня па маршруце будуць лятаць 2 рэйсы. Кошт білета - ад 36 еўра.